Сімфанічны аркестр


Сімфанічны аркестр Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай створаны ў 2004 годзе на базе ансамбля скрыпачоў і віяланчэлістаў. Кіраўнік ансамбля Вікторыя Тарасаўна Карпава стала і кіраўніком сімфанічнага аркестра. Трэба адзначыць, што ў гісторыі школы (1979-1981 гг.) быў перыяд існавання сімфанічнага аркестра, які вёў канцэрта-асветніцкую дзейнасць. Кіраўніком аркестра ў той перыяд быў Эдуард Міхайлавіч Фарбер. Выконваючы важныя навучальна-выхаваўчыя функцыі, сучасны калектыў актыўна ўлучыўся ў канцэртную дзейнасць. Першыя выступы паказалі велізарнае зацікаўленне аўдыторыі аркестрам і вялікі патэнцыял калектыва. У 2006 годзе аркестр з вялікім поспехам паўдзельнічаў у святочным канцэрце, прысвечаным 80-годдзю школы на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.

З 2007 года сімфанічны аркестр узначальвае магістар мастацтваў Эрнэст Ларыянавіч Каліноўскі. Калектыў пастаянна выступае на розных канцэртных пляцоўках горада, удзельнічае ў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. У 2010 годзе сімфанічны аркестр выступіў з сольнай праграмай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені на Гарадскім конкурсе выканаўцаў на струнна-смычковых інструментах; у 2010 годзе – Дыпломам 1 ступені на II Міжнародным фестывалі аркестраў «Музыка без межаў» (Мінск, Беларусь); у 2011 годзе – Дыпломам 3 ступені на V Мінскім гарадскім конкурсе юных выканаўцаў на струнна-смычковых інструментах «Вясновыя струны» імя Г.Б.Мысліўчыка (Мінск, Беларусь); у 2013 годзе – Дыпломам 1 ступені на Міжнародным фестывалі аркестраў «Акно на ўсход» (г. Хэлмна, Польшча). У 2014 годзе калектыў прымаў актыўны ўдзел у канцэртах, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі, у 2015 годзе – у канцэртах, прысвечаных 70-годдзю Перамогі.

Рэпертуар аркестра  дужа разнастайны, ён уключае класічную і папулярную музыку, творы беларускіх і замежных кампазітараў, у тым ліку сучасных.

Аркестр пастаянна ўдасканальвае сваё выканальніцкае майстэрства і рыхтуецца да новых канцэртных выступаў, удзелу ў фестывалях і конкурсах.