Аддзяленне струнна-смычковых інструментаў


Струнна-смычковае аддзяленне

У Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай прадстаўленыя найбольш папулярныя струнна-смычковыя інструменты. Сярод іх:

Дзейнасць струнна-смычковага аддзялення пачалася з дня заснавання школы ў 1926 годзе. Да вайны на аддзяленні працавалі вядомыя педагогі: скрыпачы Н.Крук (загадчык аддзялення да 1971 г.), С.АсновічІ.Берлін, віяланчэлісты Б.Фідлон і Я.Гедыльтэр. У пасляваенныя гады на аддзяленні паступова сфармаваўся стабільны педагагічны склад: Б.Фідлон, І.Берлін (заг. аддзялення з 1971 па 1980 год), П.А.Валадарскі (ягонае імя носіць скрыпічны конкурс, які рэгулярна праходзіць у Мінску). Гэтую плеяду выдатных педагогаў-скрыпачоў дапоўнілі Р.І.Дубініна (заг. аддзялення з 1981 па 1996 год), А.Г.Атаманава, А.І.Крываротаў, А.В.Кандрусевіч, В.П.Данілаў, М.В.Яжова, Л.В.Пярвушына, Л.П.Кацішэўская (кіравала аддзяленнем з 1996 па 2002 г.).

Вялікі ўнёсак у развіццё віяланчэльнай школы зрабілі Н.В.Шпянёва (у цяперашні час дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) і В.М.Солтан (працягнула сваю працу ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь). Клас кантрабаса паспяхова вялі Я.В.Кужоўнік, А.У.Коўган, А.А.Шамкін. За ўсе гады гэтыя цудоўныя настаўнікі падрыхтавалі і выпусцілі не адно пакаленне вядомых музыкантаў-выканаўцаў. Але ня толькі сольнае выканальніцтва ёсць галоўнай задачай аддзялення. Вялікая ўвага заўсёды надавалася ансамблевай музыцы, якая аб’ядноўвае ўсіх навучэнцаў струнна-смычковага і іншых аддзяленняў школы. Да 2004 года ў школе існавалі разнастайныя склады ансамбляў, якімі ў свае часы кіравалі Р.І.Дубініна, Н.В.Шпянёва і В.Т.Карпава. Дзякуючы гэтым выбітным настаўнікам ансамблі неаднаразова заваёўвалі першыя месцы на розных конкурсах.

У 2004 годзе ў школе быў арганізаваны ўнікальны ў сваім родзе калектыў – дзіцячы сімфанічны аркестр, кіраўніком і дырыжорам якога стала В.Т.Карпава. Гэта сталася яго другім нараджэннем. Першае адбылося ў 1979 годзе і існаваў ён да 1981 года пад кіраўніцтвам Э.М.Фарбера. З 2007 года сімфанічны аркестр узначальвае магістр мастацтвазнаўства Э.Л.Каліноўскі. За час свайго існавання гэты калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам гарадскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. У 2008 годзе аркестр заняў I месца на гарадскім конкурсе “Сузор’е”, які адбыўся ў Мінску, а ў 2013 годзе стаў лаўрэатам фестывалю ў г. Хэлмна (Польшча).

У цяперашні час на аддзяленні працуе цудоўны педагагічны калектыў. З 1995 года клас скрыпкі вядзе В.Т.Карпава, яна некалькі гадоў кіравала ансамблем, а пазней і яго пашыраным складам, таксама выхавала і выпусціла некалькі пакаленняў музыкаў, сярод якіх Алёна Дзербіна (доктар Мічыганскага ўніверсітэта), Максім Садоўскі (Мангейм, Германія), Ксенія Плячкова, Аксана Будчанка, Дзяніс Захар’еў і інш. Сярод яе сённяшніх вучняў – лаўрэаты гарадскіх і міжнародных конкурсаў Валерыя Прахарэнка і Ганна Бяляўская.

В.М.Крукоўская працуе на аддзяленні з 1998 года, з 2004 па 2014 год была яго загадчакам. За гэты час у яе спісе сабралася не меншая колькасць выдатных выпускнікоў і лаўрэатаў конкурсаў. Сярод іх: Іван Яфімаў (лаўрэат міжнароднага конкурсу, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі) і Ганна Барадзіна, якія працягнулі сваё навучанне ў Маскве; Маргарыта Акімава, Тамаш Сідаровіч, Аляксандра Жыжэмская, Ніна Даманава. Сярод прадстаўнікоў маладзейшага пакалення адзначыўся Стэфан Пекун (лаўрэат конкурсу імя П.Валадарскага і конкурсу “Вясновыя струны”).

У 2000-я гады аддзяленне папоўнілася выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:

  • Н.А.Лянкевіч (працуе з 2000 года), яе вучаніца Мар’я Міцічкіна – лаўрэат і дыпламант гарадскіх і міжнародных конкурсаў, удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе “Музыка надзеі” ў 2014 годзе, рэгулярна выступае ў справаздачных канцэртах школы на розных канцэртных пляцоўках горада;
  • З.Д.Прыгажаева;
  • Я.М.Вялічка;
  • І.І.Мухамедзьярава (выдатна кіруе скрыпічным ансамблем малодшых класаў, які стаў лаўрэатам гарадскога конкурсу “Вясновыя струны” ў 2009 годзе).

Некалькі гадоў у школе працуе В.У.Семянкова. Яе вучаніца Марыя Надольная не раз станавілася лаўрэатам гарадскіх і міжнародных конкурсаў, у 2010 годзе стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “Музыка надзеі”, у 2012 годзе была ўганараваная Прэміяй і званнем дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Цяпер Марыя працягвае сваё навучанне ў ліцэі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а яе сястра Настасся Надольная, якая вучыцца ў школе, таксама паспяхова ўдзельнічае ў конкурсах і канцэртах школы.

Клас віяланчэлі вядуць В.Я.Гарбацікава (працуе з 2000 года) і Н.П.Цэхановіч (працуе з 2002 года, заг. аддзялення з 2014 года). В.Я.Гарбацікава таксама кіруе віяланчэльным ансамблем малодшых класаў. Яе вучаніца Вераніка Разахацкая стала лаўрэатам конкурсу “Вясновыя струны” ў 2013 годзе. У спісе Н.П.Цэхановіч таксама нямала таленавітых выпускнікоў і лаўрэатаў разнастайных конкурсаў: Яўген Гайдукоў, Яўген Наскоў, Ксенія Баркоўская, Марыя Люцко, Юлія Азаранка (лаўрэат міжнароднага конкурсу ў г.Падуя, Італія ў 2011 годзе; лаўрэат II прэміі міжнароднага конкурсу “Нарва запальвае зоркі” ў г.Таліне, Эстонія ў 2011 годзе; неаднаразовы лаўрэат мінскага гарадскога конкурсу “Вясновыя струны”). Сярод сённяшніх вучняў Лада Маліноўская, вучаніца 2 класа, якая ўжо неаднаразова станавілася лаўрэатам конкурсаў.

Клас кантрабаса ўжо шмат гадоў выкладае П.П.Каліноўскі.

Нельга не адзначыць, што ўсе настаўнікі аддзялення з’яўляюцца цудоўнымі музыкантамі, яны рэгулярна выступаюць на канцэртах школы ў розных складах і ёсць яркім прыкладам для сваіх вучняў.

Настаўнікі струнна-смычковага аддзялення