Фартэпіяннае аддзяленне


 

Фартэпіяннае аддзяленне

Фартэпіяннае аддзяленне існуе ад самага пачатку існавання школы. Ля яго вытокаў стаялі педагогі: Э.І.Сульская, Ф.С.Рапапорт, М.Я.Шлапакова, Ф.І.Кансторум, Б.Б.Фідлон.

Многія выпускнікі фартэпіяннага аддзялення сталі вядомымі музыкантамі і педагогамі. Сярод іх:

  • У.М.Няхаенка – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, які шмат гадоў быў дэканам фартэпіяннага факультэту;
  • У.В.Дарохін – кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь;
  • Б.І.Спектар – прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • Г.І.Сажына – дацэнт Узбекскай кансерваторыі;
  • Н.С.Котава – салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • Т.Ю.Сергіеўская – заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, выкладчык і загадчык фартэпіяннага аддзялення Рэспубліканскай гімназіі-каледжа імя І.Ахрэмчыка.

Вялікі ўнёсак у станаўленне фартэпіяннага аддзялення зрабілі Б.Б.Фідлон, Л.У.Рылатка, Л.А.Капшай, якія на працягу многіх гадоў працавалі яго загадчыкамі, а таксама намеснікі дырэктара М.А.Базаева, Т.К.Троіцкая, А.А.Грыгор’ева. У розныя перыяды на аддзяленні таленавіта і паспяхова працавалі Н.А.Базаева, Т.А.Каліноўская, Н.М.Кавецкая, І.А.Непачатых, В.Я.Ягудзіна, Ф.Л.Ледэр, А.Е.Эрынгрос, Н.Я.Срэбнік, І.С.Палішчук, Ф.А.Астрамецкая, Ж.Я.Баравікова, Л.Р.Каран, Л.М.Вінаградава, В.А.Якімаха, Г.А.Мароз, А.І.Аспідава, Э.В.Перліна, Н.М.Накоранка, К.І.Кулікоўская, В.М.Дордзік, В.К.Новікава, К.Р.Мядзведзеў, К.І.Палівода, В.І.Крыштопенка, І.П.Палівода, В.Ф.Белякова, В.П.Карманоўская і іншыя.

Доўгія гады ў школе паспяхова і самааддана працуюць настаўнікі: Г.М.Косціна, Л.А.Капшай, Т.М.Мікуліч, В.А.Аўчыннікава, А.С.Варывода.

На дадзены час на фартэпіянным аддзяленні працуюць болей за 25 настаўнікаў. Сярод іх ёсць былыя выпускнікі школы: Г.М.Косціна, В.А.Аўчыннікава, Т.А.Камай, Г.С.Лузанава, А.А.Дземідзенка, Я.І.Гальцоў, Д.У.Ганчарова.

З 2007 года аддзяленне ўзначальвае Т.М.Мікуліч.

У ДМШМ №1 па класе фартэпіяна вучыцца каля 200 навучэнцаў. Настаўнікі з вялікай адказнасцю ставяцца да выхавання ў юных музыкантах выканальніцкіх і артыстычных якасцяў, любові да музыкі; знаёмяць іх з найлепшымі ўзорамі класічнай музыкі, фармуючы іх музычныя густы і перавагі.

Гонарам фартэпіяннага аддзялення з’яўляюцца нашы выхаванцы — лаўрэат міжнароднага конкурсу, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Яўген Гальцоў (наст. В.А.Аўчыннікава); лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят і ўладальнік Дыплома Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Раман Камісараў (наст. А.Ю.Логінава).

У нашай школе дзве канцэртныя залы, у якіх выступаюць не толькі вучні, але і вядомыя музыканты.

Галоўнай формай дэманстрацыі поспехаў навучэнцаў ёсць канцэрты, тэматыка якіх дужа разнастайная: канцэрты для бацькоў, канцэрты навучэнцаў падрыхтоўчага аддзялення, сумесныя канцэрты з навучэнцамі фартэпіянных аддзяленняў іншых школ. Штогод праводзіцца канцэрт беларускай музыкі пад назвай “Мелодыі роднага краю”. Яркай падзеяй, якая надоўга застаецца ў памяці вучняў і бацькоў, з’яўляецца канцэрт першакласнікаў “Навагодні дэбют”. Вялікая ўвага надаецца развіццю навыкаў ансамблевай ігры, якія спрыяюць развіццю творчых здольнасцяў навучэнцаў, павышэнню выканальніцкага майстэрства.

Добрай традыцыяй стала штогадовае правядзенне канцэртаў-справаздач фартэпіяннага аддзялення ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі і канцэртнай зале “Верхні Горад”. Яны дэманструюць духоўную сутворчасць дзяцей і настаўнікаў школы, яднаючы прафесіяналаў і аматараў музыкі.

На фартэпіянным аддзяленні праводзіцца вялікая асветніцкая работа. Найперш — гэта канцэрты, што праводзяцца на найлепшых канцэртных пляцоўках горада: Беларуская дзяржаўная філармонія, Канцэртная зала “Верхні Горад”, Палац Рэспублікі, Канцэртная зала “Мінск”, Музычная гасцёўня імя Ўл.Галубка, Дом дружбы.

Значнай падзеяй у культурным жыцці сталіцы стаў канцэрт, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Ф.Шапэна (2010 г.). Гэты музычны вечар, арганізаваны сумесна з “Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі” і таварыствам “Беларусь-Польшча”, атрымаў шырокі розгалас у сродках масавай інфармацыі. Яшчэ адной такой падзеяй стаў канцэрт, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Р.Шумана (2011 г.), арганізаваны з дапамогай пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь і Інстытутам імя Гётэ. Правядзенне такіх канцэртаў спрыяе ўмацоўванню і развіццю творчых і сяброўскіх сувязяў Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі.

Справай вялікага гонару для калектыва ДМШМ №1 у 2015 годзе стала правядзенне канцэрта, прысвечанага 250-годдзю з дня нараджэння М.К.Агінскага.

Шматлікія канцэрты і сустрэчы з музыкантамі занялі прыметнае месца ў культурніцкай прасторы горада і заўсёды знаходзяць жывы водгук у шчырых сэрцах удзячных слухачоў.

Штогод шэраг выпускнікоў аддзялення паступаюць у сярэднія спецыяльныя ўстановы культуры і мастацтва, дэманструючы на экзаменах высокую прафесійную падрыхтоўку. Вынікамі творчага супрацоўніцтва настаўнікаў школы і музычнага каледжа імя М.І.Глінкі сталі паступленні нашых выпускнікоў у самыя прэстыжныя ВНУ не толькі Беларусі, але і Расіі: Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага (Алена Анісімава), Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М.А.Рымскага-Корсакава (Ніна Сінякова) ды іншыя.

Навучэнцы аддзялення абараняюць гонар школы на  гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, геаграфія якіх шырокая: Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Чэхія, Германія, Нідэрланды ды інш. Многія канкурсанты сталі пераможцамі і былі ўзнагароджаныя дыпломамі лаўрэатаў і прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Настаўнікі фартэпіяннага аддзялення

Канцэртмайстары