Харавое аддзяленне


Харавое аддзяленне

Харавы аддзел у Дзіцячай музычнай школе №1 пачаў дзейнічаць у 1978 годзе. Першым кіраўніком аддзела стала Ірына Анатолеўна Фаццянава. З 1987 па 2008 год аддзелам кіраваў Уладзімір Ілліч Клундук, з 2008 па 2019 год – Аляксей Іванавіч Снітко.

З 2019 года аддзел узначальвае выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, магістр мастацтвазнаўства Святлана Аляксандраўна БЕЛАЯ.

Сёння на харавым аддзеле працуюць:

  • Аляксей Іванавіч СНІТКО (харавы клас, асновы дырыжавання),
  • Марына Яўгенаўна ДАНЧАК (харавы клас, пастаноўка голаса),
  • Кацярына Сяргееўна БАКУН (харавы клас, пастаноўка голаса),
  • Ірына Дзмітрыеўна ЛОЎЧАЯ (харавы клас, пастаноўка голаса),
  • Таццяна Мікалаеўна ШАМЯКІНА (пастаноўка голаса),
  • Ксенія Юр’еўна БАРШЧОВА (пастаноўка голаса).

Сярод асноўных накірункаў дзейнасці аддзела:

  • Выхаванне ў вучнях высокага ўзроўню культуры і эстэтычнага густу, любові да музычнага мастацтва праз харавое і сольнае выканальніцтва;
  • Правядзенне тэматычных і справаздачных канцэртаў з удзелам калектываў і салістаў школы;
  • Падрыхтоўка таленавітых і выдатна паспяваючых вучняў да паступлення ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы культуры Рэспублікі Беларусь;
  • Арганізацыя метадычнай работы настаўнікаў вакальна-харавых дысцыплінаў.

Асноўныя этапы развіцця і дасягненні аддзела звязаныя з дзейнасцю ўзорнага хору «Тоніка», які неаднаразова станавіўся лаўрэатам разнастайных конкурсаў і фестываляў і выступаў з канцэртамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі, у т.л. у Італіі, Швецыі, Германіі, Францыі, Англіі, Польшчы.

На харавым аддзяленні з вялікім поспехам развіваецца яшчэ адзін творчы калектыў – вучэбны хор пад кіраўніцтвам І.Д.Лоўчай. Хор паспяхова выступае не толькі на школьных канцэртах, але і актыўна ўдзельнічае ў гарадскіх конкурсах і фестывалях. У 2014 годзе на I Адкрытым гарадскім конкурсе «Вясновы спеў» у катэгорыі «Вучэбныя хоры» хор ДМШМ №1 заняў I месца.

Настаўнікі харавога аддзела