Паступленне ў школу


Уступныя экзамены

 

Уступная кампанія пачынаецца штогод у апошняй дэкадзе мая месяца. Залічэнне ў спісы навучэнцаў ДМШМ №1 імя Л.П.Александроўскай адбываецца на падставе вынікаў конкурсу ўступных выпрабаванняў.

Калі Вы хочаце, каб Ваша дзіця навучалася музыцы ў нашай школе, Вам трэба звярнуцца да намесніка дырэктара школы з просьбай аб атрыманні кансультацыі.

Перыяд падачы дакументаў: з 2 мая да 25 мая. Пасля складання спісаў паступаючых, на сайце і на стэндзе ў вестыбюлі школы будзе пададзеная інфармацыя, у якія дні адбудуцца ўступныя выпрабаванні.

На ўступных экзаменах Ваш сын або дачка мае паказаць пэўны ўзровень музычных здольнасцяў. Дзеля гэтага яму/ёй трэба вывучыць 1-2 куплеты любой дзіцячай песні, каб праспяваць яе перад камісіяй. Таксама камісія запрапануе выканаць некалькі простых тэстаў на слых, рытм, памяць і маторыку.

Вынікі будуць апублікаваныя пасля 10 чэрвеня на стэндзе ў вестыбюлі школы і на сайце.


Дні ўступных выпрабаванняў

Уступныя іспыты ў ДМШМ №1 ў 2018 годзе адбудуцца:

26 мая (сб)  — з 12:00 да 15:00,

28 мая (пн) — з 15:00 да 19:00,

30 мая (ср) — з 15:00 да 19:00.


 

Спіс неабходных дакументаў на паступленне

 

  • Заява на паступленне сына/дачкі ў школу (запаўняецца ў школе);
  • Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
  • Даведка з паліклінікі з дазволам наведваць дзіцячую музычную школу;

Пра дадатковую інфармацыю можна даведацца ў сакратара або намеснікаў дырэктара школы.