Адбылося адборачнае праслухоўванне да IX Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу «Дэбют»


22 і 23 студзеня 2020 года ў Вялікай зале Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска адбылося адборачнае праслухоўванне да IX Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу «Дэбют» ў намінацыі «Сола» спецыяльнасці «Фартэпіяна».

У праслухоўванні прынялі ўдзел больш за 25 навучэнцаў школы ўсіх узростаў, прычым ад кожнага настаўніка аддзялення быў падрыхтаваны прынамсі адзін вучань. Усе дзеці выступілі годна, паказаўшы добры ўзровень валодання інструментам, высокую культуру і разнастайнасць гуку, стылістычную дакладнасць, уменне перадаваць розныя настроі і вобразы, задуманыя аўтарамі твораў.

Пасля праслухоўванняў дырэктар школы Аляксей Іванавіч Снітко выступіў з віншавальным словам, адзначыў велізарную працу як дзяцей, так і ўсяго настаўніцкага калектыву фартэпіяннага аддзялення Першай школы, пасля чаго ўручыў дзецям граматы за ўдзел у конкурсных праслухоўваннях і пажадаў далейшых поспехаў на музычным шляху.

Пасля ўзнагароджання былі аб’яўленыя непасрэдна вынікі адбору. Так, да ўдзелу ў IX Мінскім гарадскім адкрытым конкурсе «Дэбют» рэкамендаваныя наступныя навучэнцы:

Малодшая група І

  • Чэнь Хуайлэ (пед. Бяганская Ірына Валянцінаўна)
  • Занеўская Аліна (пед. Аўчыннікава Вольга Аляксандраўна)

Малодшая група ІІ

  • Яршоў Аляксей (пед. Разько Святлана Аляксандраўна)
  • Шаўлікава Стэфанія (пед. Мікуліч Таццяна Мікалаеўна)

Сярэдняя група

  • Томіна Ганна (пед. Дземідзенка Алена Анатолеўна)

Старэйшая група

  • Пілінога Ганна (пед. Аўчыннікава Вольга Аляксандраўна)
  • Новікава Паліна (пед. Логінава Алена Юр’еўна)

Дзякуем ўсім выступоўцам і іх настаўнікам за самаадданую працу на ніве сольнага фартэпіяна і зычым ім далейшых поспехаў у навучанні і ў канцэртных выступах як у сценах школы, так і па-за яе межамі!