Арганны канцэрт у Навагрудку


25 студзеня 2020 года ў касцёле св. Міхала Архангела (г. Навагрудак) адбыўся канцэрт навучэнцаў арганнага класа Святланы Разько Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска і Міжнароднай школы QSI (кіраўнік – Вольга Перагуд, канцэртмайстар – Аляксандр Музыкантаў).

У канцэрце прынялі ўдзел: Андрэй Баркун, Мацвей Ігумнаў, Марыя Камарова, Павел Прымакоў.

У праграме прагучалі творы Дз. Букстэхудэ, І. Пахельбеля, І. Баха, І. Крэбса, Л. Лефебюр-Вялі, Э. Лемегрэ.

Канцэрт у Навагрудку асвечаны ў газеце «Новае жыццё» –http://novgazeta.by/news/obshhestvo/kontsert-v-kostele-svyatogo-mikhaila-sobral-poklonnikov-organnoy-i-klassicheskoy-muzyki-video/?fbclid=IwAR1DQvDNr5i2JqRgiNorG–ZfZ9-hSHksGNNty4Ez1dYl4R6VJNCMgmBEB0