Удзел у Каляднай імшы


24 снежня 2019 года ў касцёле св. Сымона і св. Алены г. Мінска (Чырвоны касцёл) на Каляднай імшы разам з хорам «Голас душы» з калядкамі выступілі навучэнцы і выкладчыкі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска.

Партыю скрыпкі выканалі Кацярына Карніевіч і Ульяна Ігумнава разам са сваім педагогам – Вольгай Мікалаеўнай Крукоўскай.

Партыю віяланчэлі выканала Алена Сцепанцова са сваім педагогам – Валянцінай Яўгенаўнай Гарбацікавай.

Арганную партыю выканалі навучэнцы арганнага класа Святланы Аляксандраўны Разько: Андрэй Баркун, Павел Прымакоў, Мацвей Ігумнаў.