Віншуем пераможцаў VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты» 2019!


Штогод у Мінску праходзіць Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты».

З 8 па 15 снежня 2019 года музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная Школа Талентаў» пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў», культурна-спартыўнага цэнтра «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска» праводзілі яго ў шосты раз.

Конкурс сабраў маладых і таленавітых выканаўцаў амаль з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Выступленні праходзілі па некалькіх намінацыях (інструментальнае выканальніцтва, вакал і выяўленчае мастацтва, харэаграфія і тэатр).

Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўваходзілі лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў, педагогі, артысты, кіраўнікі творчых калектываў, заслужаныя дзеячы культуры.

Нашу школу на конкурсе прадставілі наступныя вучні:

Лізавета БяганскаяЛаўрэат I ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Кірыл КалодкаЛаўрэат III ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Улада АгеенкаЛаўрэат III ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Ганна ПаўлоўскаяЛаўрэат III ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Мурад ГаладушкаЛаўрэат II ступені (настаўнік А.Р. Ягораў, канцэртмайстар Д.А. Сцец)

Сафія СангдэльЛаўрэат III ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч)

Валерыя ШыянокЛаўрэат III ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч)

Цімафей ЧаркасаўДыплом III ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч)

Ксенія ФіліпенкаЛаўрэат II ступені (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)

Васіліса БандарчукДыплом I ступені (настаўнік Э.Л. Каліноўскі, канцэртмайстар І.М. Тушынскі)

Настасся ЛіпеньДыплом II ступені (настаўнік В.У. Мегрэлішвілі, канцэртмайстар Д.А. Анцюхова)

Арына ЛяскоўскаяДыплом III ступені (настаўнік В.У. Мегрэлішвілі, канцэртмайстар Д.А. Анцюхова)

Сю ЧэньсіЛаўрэат II ступені (настаўнік Т.А. Камай)

Ніка Маслёнчанка – Лаўрэат II ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Аліна РаткевічДыплом I ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Віншуем нашых вучняў і іх выкладчыкаў з выдатнымі вынікамі! Ганарымся вамі і зычым новых творчых поспехаў!