Віншуем Сю Чэньсі – Лаўрэата II ступені VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты» 2019!


8, 13 і 15 снежня 2019 г. у Мінску праходзіць VI Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты» 2019, які стаў ужо штогадовым і сапраўды рэспубліканскім па ахопу ўдзельнікаў. Дэвізам яго могуць стаць словы «Беларусь нараджаецца ў табе: у тваіх думках, словах, у тваіх песнях, у тваіх фарбах, у тваіх рухах ..!»

Арганізатары і заснавальнікі конкурсу Музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная Школа Талентаў» пры падтрымцы Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў», Культурна-спартыўнага цэнтра «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска».

Конкурс накіраваны на падтрымку і папулярызацыю дзіцячай і юнацкай творчасці ў Беларусі, выяўленне таленавітых выканаўцаў, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, ўсталяванне прафесійных і творчых сувязяў паміж удзельнікамі і кіраўнікамі калектываў, умацаванне творчых кантактаў дзяцей і моладзі паміж рэгіёнамі Беларусі, абмен прафесійным вопытам, творчымі дасягненнямі.

Форма ўдзелу ў конкурсе вочная і завочная. Запрашаюцца выканаўцы сола і творчыя калектывы. Выступленні праходзяць па некалькіх намінацыях (інструментальнае выканальніцтва, вакал і выяўленчае мастацтва, харэаграфія і тэатр).

8 снежня 2019 прайшоў этап конкурсу для выканаўцаў на музычных інструментах. Месцам правядзення стала «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай».

13 і 15 снежня 2019 пройдуць астатнія этапы конкурсу ў Палацы чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7).

Конкурсныя выступленні ацэньвае прафесійнае журы, у склад якога ўваходзяць педагогі, артысты, заслужаныя дзеячы культуры, кампазітары і аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў.

Нашу школу на конкурсе прадставіла вучаніца 1-га класа аддзялення фартэпіяна Сю Чэньсі (настаўнік Т.А. Камай), якая выканала 2 п’есы (А. Жылінскі «Вясёлыя рабяты» і Г. Гарэлава «Кароль з каралевай»). Журы адзначыла высокі ўзровень яе падрыхтоўкі і высокапрафесійную працу педагога, прысудзіўшы Чэньсі ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна» сола званне Лаўрэата II ступені! Гэта дае права на ўдзел у Міжнародным гранд-конкурсе «Талент года», своеасаблівым працягу фестывалю «Беларускія таленты», які адбудзецца 25 – 26 студзеня 2020 года Мінску.

Мы віншуем Сю Чэньсі і Таццяну Аляксееўну з выдатным творчым стартам! Зычым пакараць новыя музычныя гарызонты!