Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата I ступені Пятага Міжнароднага конкурсу класічнай музыкі «Kaunas Sonorum – 2019»!


З 2 па 6 снежня 2019 года ў г. Каўнас (Літва) праходзіў Пяты Міжнародны конкурс класічнай музыкі «Kaunas Sonorum – 2019».

Арганізатарам спаборніцтва, што праходзіць адзін раз у два гады, з’яўляецца Каўнаская гарадская дума, школа сакральнай музыкі, першая музычная школа, музычная школа імя А. Качанаўскаса, музычная школа імя М. Пятраўскаса, партнёрамі – Каўнаская дзяржаўная філармонія і кансерваторыя; заступнікам – мэр горада Вісвалдас Маційошайціс.

Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях: фартэпіяна, струнныя інструменты, акардэон, духавыя інструменты, сольныя акадэмічныя спевы. 533 выканаўцы ва ўзросце да 25 гадоў з 19 краін прынялі ўдзел у Пятым Міжнародным конкурсе класічнай музыкі «Kaunas Sonorum – 2019».

Аляксей Яршоў, навучэнец 3 класа фартэпіяннага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска, (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько), выступіў у намінацыі «Фартэпіяна» (катэгорыя А – да 10 гадоў) і стаў Лаўрэатам I ступені!

6 снежня адбылося ўрачыстае закрыццё конкурсу, і Аляксей Яршоў выступіў на канцэрце ў Філармоніі г. Каўнас, з удзелам ўладальнікаў Гран-пры конкурсу (фартэпіяна, акардэон, духавыя інструменты і сольныя акадэмічныя спевы). Адкрываючы канцэрт ўладальнікаў Гран-пры, Аляксей Яршоў выканаў Інвенцыю сі-мінор І.С. Баха. Пасля канцэрта адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў і дыпламантаў, дзе пераможцам конкурсу члены журы ўручалі дыпломы і памятныя падарункі.

Віншуем Аляксея Яршова і яго выкладчыка Святлану Аляксандраўну Разько! Зычым новых творчых поспехаў!

5-ы Міжнародны конкурс класічнай музыкі “Kaunas Sonorum-2019”, г. Каўнас (Літва)
Аляксей Яршоў, вучань 3 класа аддзялення фартэпіяна – Лаўрэат I ступені, настаўнік С.А. Разько

І.С. Бах Інвенцыя сі-мінор, №15, BWV 775 – https://www.youtube.com/watch?v=a0j8lc30_yU

М. Клеменці Санаціна До-мажор, ор. 36 №3 https://www.youtube.com/watch?v=Ets1IUcCXEk

Канцэрт у Філармоніі г. Каўнаса – https://www.youtube.com/watch?v=DK-mGqOf5Ds&t=1s

Ўзнагароджанне –https://www.youtube.com/watch?v=bnR4I7KqXxs