Віншуем Глеба і Захара Корсакаў і Максіма Ламаку (гітара)!


24-25 лiстапада ў г.Баранавiчы адбыўся I Мiжнародны конкурс выканаўчых мастацтваў “Восеньскi лiстапад”. Ён прайшоў пры падтрымцы Камiтэта па культуры Дзяржаўнай думы РФ, Мiнiстерства культуры РБ, Цюменскай думы i Дэпартамента па грамадскiх связях i палiтыкай моладзi Цюменскай вобласцi.

На гэтым конкурсе выдатна паказалi сабе вучнi Дзiцячай музычнай школы мастацтваў №1 па класе гiтары настаўнiцы Марыi Сяргееўны Матох. У намiнацыi “Настаўнiк i вучань” ансамбль гiтарыстаў браты Глеб і Захар Корсакі са сваей настаўнiцай Марыяй Сяргееўнай сталi лаўрэатамi I прэмii. У праграме выступлення прагучалi Iспанскi танец N2 “Арыенталь” Энрыке Гранадаса i Варыяцыi на тему беларускай народнай песнi “Пастушок” у апрацоўцы Валерыя Жывалеўскага.
У намінацыi “Класiчныя iнструменты гiтара-соло” вучань VI класа Максiм Ламака стаў лаўрэатам II прэмii. Максiм выконваў знакамiтую Прэлюдыю c-moll I.С.Баха i сучасны рытмiчны танец “Кандомба” М.Д.Пушоля.

Мы ганарымся выдатнымi выступамі сваiх вучняў i жадаем далейшых перамог!