Канцэрт арганнай музыкі ў касцёле св. Сымона і св. Алены


27 кастрычніка ў касцёле св. Сымона і св. Алены г. Мінска ў рамках арганнага фестывалю «Голас душы – 2019» прайшоў канцэрт арганнай музыкі, на якім выступілі вучні арганнага класа Святланы Разько: Андрэй Баркун, Мацвей Ігумнаў, Марыя Камарова і Павел Прымакоў, якія факультатыўна займаюцца на аргане ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска.