Майстар-клас Віргініі Сурвілайце


19 кастрычніка ў 15.00 у Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай у рамках арганнага фэсту «Голас душы – 2019» адбыўся майстар-клас па аргане Віргініі Сурвілайце. У майстар-класе прынялі ўдзел навучэнцы арганнага класа Святланы Разько: Андрэй Баркун, Марыя Камарова і Павел Прымакоў.

Віргінія Сурвілайце – Прафесар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, заслужаная артыстка Літвы. Скончыла Літоўскую акадэмію музыкі і тэатра па спецыяльнасці фартэпіяна і арган у класе прафесара Леапольда Дзігрыса. Падчас навучання ў аспірантуры Кіеўскай кансерваторыі, заваявала другую прэмію на Міжнародным конкурсе арганістаў ў Кіеве і была ўдастоена спецыяльнага прыза за лепшае выкананне І.С. Баха.

Віргінія Сурвілайце вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Літве і за мяжой, выступаючы ў Чэхіі, Германіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі, Швейцарыі, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Беларусі, Украіне, Малдове.

З’яўляецца аўтарам праекта і арганізатарам серый тэматычных канцэртаў, такіх як «І.С. Бах і яго сучаснікі», «Ранняя англійская музыка», «Французскія майстры барока», «Усе такаты для аргана І.С. Баха». Неаднаразова з’яўлялася членам журы міжнародных конкурсаў.

З 1980 года Віргінія Сурвілайце пачала педагагічную дзейнасць у Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра. У 1992 годзе ёй прысвоена званне дацэнта, а ў 2014 годзе – прафесара. Сярод яе вучняў лаўрэаты міжнародных конкурсаў, вядомыя ў краіне і за мяжой канцэртуючыя музыканты і педагогі. Увечары, 19 кастрычніка ў 20.00 у рамках арганнага фэсту «Голас душы – 2019» у касцёле св. Сымона і св. Алены г. Мінска прайшоў канцэрт заслужанай артысткі Літвы, прафесара Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Віргініі Сурвілайце і лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята фонду М. Растраповіча, выпускніка Лонданскай Каралеўскай музычнай акадэміі флейтыста Вітэніса Гурсціса.