Майстар-клас Галіны Сямёнавай


17 кастрычніка ў рамках Рэспубліканскага арганнага сімпозіума «Пінск – 2019» Андрэй Баркун, навучэнец арганнага класа Святланы Разько, прыняў удзел у майстар-класе Галіны Васільеўны Сямёнавай – Заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, загадчыцы Прадметна-цыклавой камісіяй аргана і клавесіна, кіраўніка арганнага класа Акадэмічнага музычнага вучылішча пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага.

Сімпозіум стаў найбуйнейшай у Беларусі прэзентацыяй Маскоўскай арганнай школы. У рамках мерапрыемства прайшлі канцэрты выбітных музыкаў: Анастасіі Сідзельнікавай (Масква), Ігара Алоўнікава (Мінск) і Аляксея Шмітава (Масква). Рэспубліканскі арганны сімпозіум «Пінск – 2019» праводзіўся пры падтрымцы Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы, Пінскай дзіцячай школы мастацтваў і Пінскага гарвыканкама.

https://media-polesye.by/news/galina-semyonova-pinsk-prekrasnyy-gorod-s-unikalnym-potencialom-dlya-razvitiya-organnoy-kultury