Віншуем пераможцаў VIII Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў у Рызе!


З 13 па 15 кастрычніка 2019 года ў горадзе Рыга (Латвія) прайшоў VIII Міжнародны конкурс маладых піяністаў.

Нашу школу на гэтым конкурсе прадстаўлялі адразу дзве ўдзельніцы – вучаніцы 6-га класа аддзялення «фартэпіяна». Па выніках конкурснага праслухоўвання Ганна Томіна (настаўнік А.А. Дземідзенка) і Талі Шафар (настаўнік А.Ю. Логінава) – сталі Лаўрэатамі 2 ступені!

У конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі розных краін. Усіх удзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы ў наступным складзе: Арта Арнікане (Латвія-Швейцарыя), Вольга Палій (Украіна-Вялікабрытанія), Джуліа Біддаў (Італія), Гінтарас Янушэвічус (Літва-Германія), Славамір Вілк (Польшча).

Віншуем Ганну, Талі і іх настаўнікаў з перамогай у конкурсе! Зычым далейшых творчых поспехаў і высокіх музычных дасягненняў!