Ансамбль віяланчэлістаў на Дні культуры Ізраіля


22 верасня ансамбль віяланчэлістаў нашай школы пад кіраўніцтвам В.Я. Гарбацікавай выступіў у Верхнім горадзе на Дні культуры Ізраіля.

Пасля выступлення

Прыўзняты настрой і адмысловая, незабыўная атмасфера свята панавалі на працягу ўсяго выступу ансамбля.

Шматлікія гледачы, нягледзячы на халаднаватае надвор’е, вельмі цёпла прынялі выступленне ансамбля віяланчэлістаў.