Віншуем лаўрэатаў і дыпламантаў V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Лідскі вянок»!


4 траўня адбылося адкрыццё V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок» («Лідскі вянок»), які праводзіцца на базе Лідскай дзіцячай школы мастацтваў і ўжо стаў традыцыйным у культурным жыцці горада. 2018 год стаў 10-м –  юбілейным для конкурсу. За гады існавання фестывалю ў ім прынялі ўдзел больш за 12000 чалавек. Сярод іх музыканты-інструменталісты, вакалісты, харэографы, аматары тэатральнай творчасці. І кожны раз гэта яскравая, відовішчная і незабыўная падзея ва ўсёй рэспубліцы – сапраўднае свята песні, слова, музыкі і танца.

З кожным годам пашыраецца геаграфія конкурса, з’яўляюцца новыя намінацыі і расце колькасць ўдзельнікаў фестывалю. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 3200 юных дараванняў. З наступнага года фестываль мае набыць статус міжнароднага.

Шмат юных талентаў прадстаўлялі ў гэтым годзе на суд прафесійнага журы свае музычныя здольнсці і выкальніцкія навыкі. Ацэньвалі майстэрства канкурсантаў і выяўлялі мацнейшых вядучыя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні цыклавых камісій, настаўнікі вышэйшай катэгорыі вядучых музычных вну і сну краіны (УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ, УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж», ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка», УА «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі»), члены грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў», лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў.

Выхаванцы ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска» ўвайшлі ў лік пераможцаў конкурсу:

  • у намінацыі «Эстрадныя спевы»:
    • Ліліяна Камоцкая (настаўнік І.А.Мышкоўская) стала ўладальніцай ГРАН-ПРЫ конкурсу!
    • Таццяна Пятроўская (настаўнік І.А.Мышкоўская) – Дыпламант I ступені ва ўзроставай катэгорыі E;
    • Сафія Уцюпіна (настаўнік І.А.Мышкоўская)Дыпламант III ступені ва ўзроставай катэгорыі D;
  • у намінацыі «Драўляныя духавыя інструменты, фагот»:
    • Аляксей Смірноў (настаўнік У.Р.Карканіца, канцэртмайстар Т.А.Камай)Лаўрэат I ступені ва ўзроставай катэгорыі B;
  • у намінацыі «Балалайка»:
    • Цімафей Чарэднічэнка (настаўнік Ю.Л.Жайловіч, канцэртмайстар Г.С.Лузанава)Лаўрэат I ступені ва ўзроставай катэгорыі C;
    • Міхаіл Анураў (настаўнік М.М.Тушынскі, канцэртмайстар І.М.Тушынскі)Лаўрэат II ступені ва ўзроставай катэгорыі B;
  • у намінацыі «Мандаліна»:
    • Аліна Філіпенка (настаўнік В.Ф.Калядка, канцэртмайстар Т.А.Камай)Лаўрэат II ступені ва ўзроставай катэгорыі B;
  • у намінацыі «Домра»:
    • Ганна Маслоўская (настаўнік В.Ф.Калядка, канцэртмайстар Т.А.Камай)Дыпламант II ступені ва ўзроставай катэгорыі B;
  • у намінацыі «Цымбалы»:
    • Вікторыя Драздоўская (настаўнік В.І.Скобеюс, канцэртмайстар А.М.Нямцова)Лаўрэат II ступені ва ўзроставай катэгорыі C;
  • у намінацыі «Інструментальны ансамбль народны аднародны, цымбалы»:
    • Ансамбль «Медуніца» (настаўнік В.І.Скобеюс, канцэртмайстар А.М.Нямцова)Лаўрэат II ступені ва ўзроставай катэгорыі C;
  • у намінацыі «Скрыпка»:
    • Мар’яна Каляда (настаўнік Н.А.Лянкевіч, канцэртмайстар В.М. Драч)Лаўрэат III ступені ва ўзроставай катэгорыі A;
  • у намінацыі «Камерны ансамбль аднародны, скрыпка»:
    • Дуэт Ганна Шэвандо, Мая Кірзнер (настаўнік Н.А.Лянкевіч, канцэртмайстар В.М. Драч)Лаўрэат II ступені ва ўзроставай катэгорыі A;
  • у намінацыі «Камерны ансамбль змяшаны»:
    • Дуэт Настасся Гнядзенка, Рушана Дзенішава (настаўнікі В.Я. Гарбацікава, Я.І.Гальцоў)Лаўрэат II ступені ва ўзроставай катэгорыі C;
    • Дуэт Алена Сцепанцова, Павел Прымакоў (настаўнікі В.Я. Гарбацікава, Н.А. Шчарбакова)Лаўрэат III ступені ва ўзроставай катэгорыі A;
    • Трыа Улляна Кудзіна, Вікторыя Дзегцярэнка, Максім Мурашка (настаўнікі В.Т.Карпава, Н.П.Цэхановіч, Т.А.Камай)Лаўрэат III ступені ва ўзроставай катэгорыі B;
    • Дуэт Піліп Карповіч, Дар’я Дашкевіч (настаўнікі Н.П.Цэхановіч, Я.І.Гальцоў)Дыпламант I ступені ва ўзроставай катэгорыі A;
  • у намінацыі «Фартэпіянны ансамбль»:
    • Дуэт Дар’я Буднік, Марыя Солтанава (настаўнікі Т.А.Камай, С.А.Разько)Дыпламант II ступені ва ўзроставай катэгорыі A;
    • Дуэт Аліна Раткевіч, Дар’я Чыпізубава (настаўнік Н.І.Чарнавокая)Дыпламант II ступені ва ўзроставай катэгорыі A;
    • Дуэт Аляксандр Блізнюк, Павел Прымакоў (настаўнікі Т.А.Камай, Н.А.Шчарбакова)Дыпламант II ступені ва ўзроставай катэгорыі B;
    • Дуэт Надзея Дорум, Дар’я Вішнеўская (настаўнікі А.М. Нямцова, А.А. Кліменка)Дыпламант III ступені ва ўзроставай катэгорыі C;
  • у намінацыі «Эстрадны інструментальны ансамбль»:
    • Ансамбль «Акорд» (настаўнік М.С.Матох)Дыпламант I ступені ва ўзроставай катэгорыі B.

Нашы вучні не толькі спаборнічалі ў намінацыях, але і набылі, поруч з узнагародамі, новыя сустрэчы, знаёмствы, умацавалі творчыя сувязі, далучыліся да культуры і, зразумела, атрымалі шмат яскравых і станоўчых эмоцый.

Зычым усім удзельнікам і пераможцам конкурсу 2018 года творчых дасягненняў, перамог і адкрыцця новых гарызонтаў у свеце музыкі!!!