I Міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў “Мая Мара” 2018


6, 12 – 13 траўня 2018 года ў Мінску прайшоў V Юбілейны адкрыты конкурс маладых выканаўцаў у статусе I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Мая Мара” 2018, арганізатарамі і заснавальнікамі якога сталі музычны адукацыйны цэнтр “Эстрадная Школа Талентаў”, ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.

У гэтым годзе конкурс стаў больш папулярным і набыў статус Міжнароднага, акрамя таго – адбыўся першы юбілей – 5 гадоў! Усе дні панавала святочная атмасфера. Кожны конкурсны дзень праводзіліся латэрэя, дзе многія шчасліўчыкі атрымалі фірмовыя пернікі з лагатыпам конкурсу і шмат розных сертыфікатаў. Яскравы настрой падтрымлівалі аніматары!

Конкурсныя выступленіі праходзілі на сцэне Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі і канцэртнай залы Палаца дзяцей і моладзі “Золак”.

Конкурс сабраў больш за паўтары тысячы таленавітых і амбіцыйных удзельнікаў з краін блізкага замежжа (Літвы, Расіі) і, вядома, з усёй Беларусі. Усе намінацыі адпавядалі розным творчым катэгорыям: харэаграфія, вакал, інструментальнае выканальніцтва і тэатральнае мастацтва. Для кожнага жанру быў вылучаны свой конкурсны дзень і журы, якое з задавальненнем адзначала вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў і высокапрафесійную працу педагогаў. У складзе журы, якое праслухоўвала канкурсантаў у катэгорыі інструментальнага выканальніцтва, былі:

  • Алена Барысаўна Мароз дырэктар I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Мая Мара” 2018,
  • Наталля Васільеўна Вітчанка піяніст, першы наместнік старшыні праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, віцэ-прэзідэнт і член прэзідыума Міжнароднага саюза музычных дзеячаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны, Срэбнага медаля і Дыплома “За выбітны ўклад у развіццё музычнага мастацтва” Міжнароднага саюза музычных дзеячаў, член журы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў;
  • Арцём Шаплыка лаўрэат міжнародных конкурсаў піяністаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заснавальнік і дырэктар УДА “Музычная школа Арцёма Шаплыкі”;
  • Нэллі Сяргееўна Дукава педагог па вакалу, скрыпач, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Адыгея (Расія), член Беларускага саюза музычных дзеячаў, педагог і мастацкі кіраўнік музычнага адукацыйнага цэнтра “Эстрадная школа талентаў”, член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Выхаванцы нашай школы таксама прымалі ўдзел у гэтым конкурсе. Па яго выніках Дыпламантамі I ступені V юбілейнага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў у статусе I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Мая Мара” 2018 у намінацыі “Фартэпіяна, ансамблі”, узроставая катэгорыя 8 гадоў сталі Аліна Раткевіч і Дар’я Чыпізубава (настаўнік Н.І. Чарнавокая)!

Мы ад усёй душы віншуем дыпламантак з выдатным выступам і перамогай! Мы ведаем, што вашы мары здзейсніліся і зычым, каб яны здзяйсняліся і надалей!