Віншуем Талі Шафар (фартэпіяна) – лаўрэата Міжнароднага конкурсу імя Сезара Франка!


15 – 17 снежня 2017 года ў горадзе Краайнэм (Бельгія) адбыўся міжнародны конкурс юных піяністаў César Franck International Piano Competition, заснаваны бельгійскім піяністам Філіпам Раскіным.

 

Трэба адзначыць, што конкурс зарэкамендаваў сябе як вядучы конкурс маладых музыкантаў ва ўсім свеце. У гэтым годзе ўдзел у ім прынялі 50 піяністаў з розных краін свету (Албаніі, Харватыі, Англіі, Турцыі, Італіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і г. д.). Было прадстаўлена самае аўтарытэтнае журы з 10 чалавек на чале са старшынём – Народным артыстам Расіі Дзмітрыем Башкіравым. Конкурс праходзіў у два туры.

 

Талі Шафар (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава) выступіла ў самай малодшай з чатырох узроставых катэгорый. Журы высока ацаніла ўзровень выканальніцкага майстэрства юнай удзельніцы, прысудзіўшы ёй Дыплом III ступені!

 

 

Віншуем Талі і яе настаўніцу з выдатным вынікам і зычым ім новых твочых дасягненняў!!!