Віншуем Уцюпіну Соф’ю і Пятроўскую Таццяну (эстрадны вакал)!


25 – 26 лістапада ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў праходзіў I Адкрыты рэспубліканскі творчы фестываль-конкурс «Талісман удачы».

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: «Вакальная творчасць, салісты» (эстрадны, акадэмічны, народны, джазавы вакал), «Вакальная творчасць, ансамблі», «Харавая творчасць», «Інструментальная творчасць, салісты», «Інструментальная творчасць, ансамблі», «Мастацкае чытанне». Старшыня журы – член Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь, член рэпертуарнай камісіі (секцыя дзіцячай музыкі) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, член экспертнай камісіі спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, аўтар шматлікіх вакальна-сімфанічных, камерных і харавых твораў, эстрадных песень, вакальных цыклаў для дзяцей, дзіцячых мюзіклаў, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Алена Віктараўна Атрашкевіч.

Уцюпіна Соф’я (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) выступіла ў намінацыі «Эстрадны вакал», узроставая катэгорыя 11 – 12 гадоў. Паводле рашэння журы Соф’я стала ўладальнікам Дыплома Лаўрэата II ступені!

Пятроўская Таццяна (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) выступіла ў намінацыі «Джазавы вакал», узроставая група 13 – 15 гадоў. Па адзнаках журы Таццяна таксама была ўдастоена Дыплома Лаўрэата II ступені!

Віншуем Соф’ю і Таццяну з такімі цудоўнымі вынікамі! Чакаем новых творчых дасягненняў!