Віншуем Аляксея Смірнова (фагот)!


25 – 27 лістапада 2017 года ў горадзе Санкт-Пецярбурзе праходзіў Восьмы Міжнародны конкурс выканаўцаў духоўнай музыкі «РЭ-ЛІГА». У конкурсе былі прадстаўлены наступныя намінацыі: харавое, аркестровае, ансамблевае і сольнае выканальніцкае майстэрства, кампазіцыя і аранжыроўка. Старшыня журы – прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава – Дзяніс Віктаравіч Быстроў.

Аляксей выступаў адразу ў дзвух намінацыях ва ўзроставай катэгорыі да 11 гадоў:

  1. “Духавыя інструменты (Фагот)”. Настаўнік Уладзімір Рыгоравіч Карканіца, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай.
  2. “Кампазіцыя”. Настаўнікі Марына Міхайлаўна Каляда, Антон Анатольевіч Прышчэпа.

У кожнай з намінацый Аляксей стаў уладальнікам Дыплома Лаўрэата II ступені!

Віншуем з выдатнымі вынікамі! Чакаем новых творчых перамог!