Віншуем Таццяну Пятроўскую і Лізавету Галанаву (эстрадны вакал)!


18 лістапада 2017 года ў канцэртнай зале “Атлант” прайшоў II адкрыты фестываль-конкурс мастацтваў «Залатыя рытмы восені». Арганізатар конкурса «Take the lead» event studio. Конкурс праходзіў у намінацыях Вакальнае мастацтва (эстрадны, джазавы, народны, акадэмічны вакал) і Харэаграфічнае мастацтва.

Таццяна Пятроўская (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) выступіла ў намінацыі Эстрадны вакал, узроставая катэгорыя юніоры 13 – 14 гадоў і стала Дыпламантам I ступені!

Лізавета Галанава (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) таксама выступіла ў намінацыі Эстрадны вакал, узроставая катэгорыя дзеці 9 – 10 гадоў, стаўшы Дыпламантам I ступені!

Віншуем! Зычым новых поспехаў у творчасці!