Віншуем лаўрэата Сцепанцову Алену (віяланчэль)!


14 – 15 кастрычніка ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў адбыўся II Міжнародны конкурс мастацтваў «Крыштальны васілёк»/«Crystal cornflower» 2017. Арганізатарамі і заснавальнікамі конкурса сталі ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная школа талентаў», Культурна-спартыўны цэнтр УП «Мінскае аддзяленне беларускай чыгункі» пры падтрымцы Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям «Шанец».

Сцепанцова Алена (настаўнік Гарбацікава Валянціна Яўгенаўна, канцэртмайстар Пшанічная Алена Валер’еўна) выступіла ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва (сола)» ва ўзроставай катэгорыі 8 – 10 гадоў і па рашэнню журы была ўзнагароджана дыпломам Лаўрэата III ступені!

Віншуем з выдатным вынікам і зычым новых творчых перамог!