Віншуем лаўрэата Паўла Прымакова (фартэпіяна)!


29-30 верасня 2017 года ў горадзе Маскве адбыўся ІІІ Міжнародны фартэпіянны дыстанцыйны конкурс «Асенняя рапсодыя». Мэтамі і задачамі конкурсу сталі выяўленне таленавітых дзяцей у сферы фартэпіяннага мастацтва, стварэнне ўмоў для развіцця талентаў і іх прафесійнага росту, выхаванне і развіццё асобы дзіцяці на аснове высокамастацкіх узораў музычнай творчасці, стварэнне умоў дзеля творчай самарэалізацыі юных музыкаў-выканаўцаў і іх сацыяльнай адаптацыі ў сферы культуры, актывізацыя цікавасці юных музыкантаў да выканальніцкай і кампазітарскай дзейнасці.

Паводле рашэння журы, у намінацыі «Фартэпіяна (сола)» ва ўзроставай групе 11-12 гадоў дыпломам Лаўрэата ІІІ ступені быў узнагароджаны Павел Прымакоў (клас педагога Настассі Аляксандраўны Шчарбаковай). Настаўніца Н.А.Шчарбакова, якая падрыхтавала Лаўрэата, была ўзнагароджаная Падзячным лістом за педагагічнае майстэрства і вялікі ўнёсак у развіццё дзіцячай і юнацкай творчасці.

 

ВІНШУЕМ

Паўла Прымакова – лаўрэата III ступені ІІІ Міжнароднага фартэпіяннага дыстанцыйнага конкурсу «Асенняя рапсодыя» ў намінацыі «Фартэпіяна (сола)» ва ўзроставай групе 11-12 гадоў (педагог Настасся Аляксандраўна Шчарбакова)!

 

 

Зычым новых творчых поспехаў!