Віншуем Ганну Томіну – Лаўрэата III ступені XIX Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Музыка без межаў»!


З 14 па 23 жніўня 2019 года ў горадзе Друскінінкай (Літва) прайшоў XIX Міжнародны конкурс-фестываль «Музыка без межаў». Ён закліканы падтрымаць цікавасць сусветнай супольнасці да творчасці літоўскага кампазітара і мастака Мікалоюса Чурлёніса, які правёў у Друскінінкаі дзіцячыя гады.

Конкурс праводзіўся ў 5 катэгорыях. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі 15 краін. Усіх удзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы ў складзе Веранікі Вітайтэ (Літва), Гражыны Белекіне (Літва), Ліліі Батыравай (Беларусь), Яраслава Држэвекі (Польшча), Марыяны Якабс (Швецыя), Ігара Лазько (Францыя-Германія), Веры Носінай ( Расія).

Ганна Томіна, вучаніца 6 класа аддзялення фартэпіяна (настаўнік А.А. Дземідзенка), прыняла ўдзел у конкурсе ў намінацыі «Канцэрты для фартэпіяна або клавесіна з камерным аркестрам» і стала Лаўрэатам 3 ступені! У 1-м туры канцэрт выконваўся на 2-х фартэпіяна. Другі тур – выкананне з Камерным аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора Т. Сілейка (Літва).

Ганна Томіна таксама была запрошана для ўдзелу ў канцэрце на Гарадской плошчы. Яна выконвала Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам N 13 K 415 До мажор В. Моцарта.

Віншуем Ганну і яе настаўніцу Алену Анатольеўну з перамогай у конкурсе! Зычым новых і яркіх дасягненняў у выканальніцкай творчасці і плённага ўдзелу ў іншых конкурсах!

Ганна Томіна