Віншуем пераможцаў VI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «ЛьВёнак» («Лідскі вянок»)!


З 4 траўня па 2 чэрвеня 2019 года на базе Лідскай дзіцячай школы мастацтваў праходзіў VI Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва «ЛьВёнак» («Лідскі вянок»).

Мэтамі конкурсу з’яўляюцца папулярызацыя і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей, павышэнне выканальніцкага ўзроўню і сцэнічнай культуры.

Штогод на гэты фестываль збіраецца шмат адораных юных музыкантаў з розных куткоў нашай краіны і блізкага замежжа. З кожным годам іх колькасць расце, пашыраецца геаграфія конкурсу і адкрываюцца новыя намінацыі. У гэтым годзе на фестывалі былі прадстаўлены наступныя формы ўдзелу: сольнае, ансамблевае выканальніцтва, аркестры, харавыя калектывы, харэаграфічнае мастацтва, тэатральнае мастацтва.

Шмат юных талентаў прадстаўлялі на суд прафесійнага журы свае музычныя здольнсці і выкальніцкія навыкі. Выхаванцы ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай» увайшлі ў лік пераможцаў конкурсу. Вялікую колькасць узнагарод прынеслі вучні аддзела струнна-смычковых інструментаў:

Ансамбль «Дубль-дыез» у складзе Піліпа Карповіча і Аляксандра Князя (настаўнікі Н.П. Цэхановіч, Т.А. Камай)Лаўрэат III ступені;

Вікторыя Дзегцярэнка(віяланчэль сола) (настаўнік Н.П. Цэхановіч, канцэртмайстар А.В. Вінэль) Лаўрэат III ступені;

Ульяна Акавіцкая (віяланчэль сола) (настаўнік Н.П. Цэхановіч, канцэртмайстар А.В. Вінэль) Дыплом I ступені;

Піліп Карповіч (віяланчэль сола) (настаўнік Н.П. Цэхановіч, канцэртмайстар А.В. Вінэль)Дыплом I ступені;

Марыя Малевіч (віяланчэль сола) (настаўнік В.Я. Гарбацікава, канцэртмайстар
А.В. Вінэль)Дыплом I ступені;

Скрыпічнае трыа ў складзе Ганны Шэвандо, Майі Кірзнэр і Мар’яны Каляды (настаўнік Н.А. Лянкевіч, канцэртмайстар В.М. Драч)Дыплом I ступені;

Мар’яна Каляда (скрыпка сола) (настаўнік Н.А. Лянкевіч, канцэртмайстар В.М. Драч) – Дыплом II ступені;

Косця Кіслюк (віяланчэль сола) (настаўнік В.Я. Гарбацікава, канцэртмайстар
А.В. Вінэль)Дыплом II ступені;

Ганна Шэвандо (скрыпка сола) (настаўнік Н.А. Лянкевіч, канцэртмайстар В.М. Драч)Дыплом III ступені.

У конкурсе прынялі ўдзел і вучні аддзела струнных народных інструментаў, якія таксама прынеслі шэраг перамог у скарбонку нашай школы:

Ансамбль «Медуніца» (настаўнік В.І. Скобеюс, канцэртмайстар А.М. Нямцова)Лаўрэат I ступені;

Ансамбль «Акорд» (настаўнік М.С. Матох)Лаўрэат II ступені

Цімафей Чараднічэнка (настаўнік Ю.Л. Жайловіч, канцэртмайстар А.С. Лузанава)Дыплом I ступені;

Вікторыя Драздоўская (настаўнік В.І. Скобеюс, канцэртмайстар А.М. Нямцова)Дыплом I ступені.

Віншуем нашых канкурсантаў і іх настаўнікаў з такім удалым удзелам у фестывалі! Зычым пераможцам далейшых паспяховых выступаў, яскравага развіцця музычных здольнасцей, творчага натхнення!