Віншуем Марціна Трусілу – Лаўрэата II ступені 7-га Міжнароднага конкурсу піяністаў «CITTA DI SAN DONA DI PIAVE» (Італія)!


З 14 па 19 траўня 2019 года адбыўся 7-ы Міжнародны конкурс піяністаў «CITTA DI SAN DONA DI PIAVE» (Італія). Ён праходзіў у Тэатры Metropolitano Astra (Венецыя) пры падтрымцы Культурнай асацыяцыі К. Дэбюсі і Цэнтра Музыкі ў спалучэнні з муніцыпалітэтам Сан-Дона-ды-П’яве. Конкурс праводзіўся ў мэтах садзейнічання развіццю музычнай культуры і прыцягнення маладых людзей да вывучэння музыкі.

Конкурсныя выступленні ацэньвалі суддзі міжнароднага ўзроўню. У склад  журы ўвайшлі: Паавалі Юмппанэн (Фінляндыя) – старшыня, Наці Балларын (Іспанія), Інго Даннхорн (Германія / Паўднёвая Карэя), Дэвід Франчэскецці (Італія), Херыберт Кох (Германія), Сняжана Нікалаевіч (Сербія). Усе члены камісіі – выдатныя майстры з высокай музычнай рэпутацыяй.

Вучань 1-га класа нашай школы – юны піяніст Марцін Трусіла (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава) прыняў удзел у гэтым конкурсе ў катэгорыі «Першыя ноты» сярод 13 такіх жа юных выступоўцаў. Па выніках конкурснага праслухоўвання Марцін стаў Лаўрэатам II ступені!

Віншуем Марціна і яго настаўніка Алену Юр’еўну з выдатнай перамогай на конкурсе! Зычым натхнення, творчага запалу і яшчэ шмат удалых выступленняў!