Віншуем Лаўрэатаў III Міжнароднага конкурсу «Зоркі Прыдняпроўя-2019», прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!


18-19 траўня 2019 года ў Магілёве на базе ДУА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова» адбыўся III Міжнародны конкурс «Зоркi Прыдняпроўя – 2019».

Правядзенне конкурсу было заклікана стварыць умовы для канструктыўнай самарэалізацыі маладых людзей на аснове яднання творчых сіл для захавання, развіцця і памнажэння традыцый нацыянальных выканальніцкіх школ.

Асноўнай мэтай гэтага музычнага спаборніцтва стала садзейнічанне ў рэалізацыі творчых ініцыятыў і творчага патэнцыялу моладзі розных краін, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і маладых выканаўцаў.

Задачамі конкурсу з’явіліся ўдасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў, актывізацыя дзейнасці дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі па развіцці творчых здольнасцяў маладых выканаўцаў, павышэнню іх выканальніцкага майстэрства; знаёмства ўдзельнікаў і слухачоў конкурсу з выканальніцкімі традыцыямі і школамі розных краін; распаўсюджванне вопыту работы вядучых педагогаў і дзеячаў мастацтваў; ўмацаванне творчых кантактаў паміж дзеячамі культуры і мастацтва розных краін; ўзбагачэнне рэпертуару творамі сучасных аўтараў; прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да дасягненняў у галіне культуры і мастацтва.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 470 музыкантаў і вакалістаў з 4 краін свету (Беларусь, Расія, Літва, Украіна), якія выступалі ў двух намінацыях «Народна-інструментальнае выканальніцтва», «Сольны спеў» у 6 узроставых катэгорыях.

У склад журы ўвайшлі вядомыя дзеячы народна-інструментальнага мастацтва Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі.

Вучаніцы нашай школы прынялі ўдзел у творчым спаборніцтве па спецыяльнасці «домра» і ў выніку конкурсных праслухоўванняў былі ўдастоены наступных узнагарод:

Ганна Маслоўская (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)Лаўрэат I ступені;

Ксенія Філіпенка (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)  – Лаўрэат II ступені;

Аліна Філіпенка (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)Лаўрэат II ступені!

Віншуем пераможцаў III Міжнароднага конкурсу «Зоркi Прыдняпроўя – 2019», іх настаўніка і канцэртмайстра! Зычым усім удзельнікам новых музычных дасягненняў, творчых поспехаў і яркіх перамог!