Віншуем лаўрэатаў IV адкрытага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Вясёлка Талентаў»!


12 траўня ў Мінску прайшоў IV адкрыты фестываль-конкурс мастацтваў «Вясёлка талентаў».

Асноўнай мэтай фестывалю стала падтрымка і папулярызацыя творчасці таленавітых маладых выканаўцаў.

Задачамі конкурсу з’яўляюцца развіццё творчага патэнцыялу дзяцей-удзельнікаў, а таксама рост іх вакальнага і харэаграфічнага майстэрства, абмен вопытам паміж творчымі калектывамі для павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства.

Фестываль-конкурс традыцыйна праводзіцца ў дзвюх намінацыях – вакальнай і харэаграфічнай у некалькіх узроставых катэгорыях. У гэтым годзе дадаліся новыя намінацыі – «Мастацкае слова» і «Тэатр мод». Арганізатары конкурсу стварылі для юных вакалістаў і харэографаў вельмі спрыяльную сяброўскую атмасферу. Усе атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі. Ніхто не застаўся без увагі: усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі.

У склад журы вакальнага аддзялення конкурсу ўвайшлі вядомыя артысты, настаўнікі-вакалісты, лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў:

Ціна Шчасная – выпускніца Нацыянальнай школы прыгажосці і Школы тэлерадыёвядучых, Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў, настаўнік вышэйшай катэгорыі, суддзя міжнародных і рэспубліканскіх вакальных конкурсаў у Беларусі і за мяжой, спявачка;

Сяргей Сухамлін – кампазітар, аранжыроўшчык, прадзюсар;

Надзея Мікуліч – экс-салістка ансамбля «Верасы», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, Дыпламант Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады;

Яўгенія Задора – ды-джэй радыёстанцыі ЦэнтрFM, вядучая тэлеканала АНТ.

Выхаванцы эстраднага аддзелу нашай школы прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе і атрымалі заслужаныя ўзнагароды:

Эстрадны вакальны ансамбль «Слайм-Шоў» з песняй «Выбірай» – Лаўрэат I ступені;

Юлія Абрамовіч (настаўнікі І.А. Мышкоўская, Я.А. Мышкоўскі) з песняй «Обіймі мене» – Лаўрэат II ступені.

Віншуем нашых вакалістаў з выдатнымі вынікамі! Зычым удачы, яскравых выступленняў і творчых перамог!