Канцэрт арганнай музыкі ў ДМШМ № 1


29 красавіка 2019 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай адбылася яркая падзея – у вялікай зале ўпершыню загучаў арган.

Андрэй Баркун, Мацвей Ігумнаў, Марыя Камарова, Ганна Козак і Павел Прымакоў, якія займаюцца факультатыўна на аргане ў настаўніка Святланы Аляксандраўны Разько, выступілі з канцэртам арганнай музыкі, які вяла музыказнаўца Таццяна Леанідаўна Афоніна.

Гэтаму папярэднічала яшчэ адна значная падзея. У студзені 2019 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай з’явіўся электраарган галандскай фірмы «Johannus», сусветна вядомага вытворцы класічных арганаў.

Прадаставіў гэты арган ксёндз-настаяцель касцёла св. Сымона і св. Алены Ўладзіслаў Завальнюк. З яго добрай дапамогай і падтрымкай арган быў перададзены групай вернікаў Германіі ў арганны клас Святланы Разько.

Першы арганны канцэрт у вялікай зале, несумненна, новая старонка ў развіцці арганнага навучання ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай.

Спадзяемся, што з’яўленне аргана ў вялікай зале паслужыць новым этапам у развіцці арганнага класа ў музычнай школе, адкрые новыя імёны таленавітых дзяцей, пакладзе пачатак правядзенню розных арганных канцэртаў і яшчэ больш дазволіць акунуцца ў чароўны свет арганнай музыкі!

Удзельнікі канцэрта з настаўніцай С.А.Разько