У Ракаве адбыўся VIII Фестываль-конкурс маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага


17-19 красавіка 2019 года ў а/г Ракаў прайшоў VIII Фестываль-конкурс маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага.

Упершыню фестываль-конкурс імя Міхаіла Грушвіцкага быў арганізаваны ў 2012 годзе. За час штогадовага правядзення конкурс здабыў міжнародны статус, стаўшы пры гэтым адным з найбольш значных музычных спаборніцтваў для моладзі ў краіне. З 2012 года ў конкурсе бяруць удзел юныя піяністы, фартэпіянныя дуэты і змешаныя ансамблі з удзелам фартэпіяна. З 2017 года з’явілася намінацыя «Арган».

У 2019 годзе ў фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел выканаўцы з Літвы, Кітая, Польшчы і Беларусі. На працягу двух дзён канкурсанты дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства.

Фестываль адкрыўся ў касцёле Маці Божай Ружанцовай канцэртным выступам прафесара Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Віргініі Сурвілайтэ. Далей адбылося праслухоўванне канкурсантаў у намінацыі «Арган».

Удзельнікаў конкурсу ацэньваў міжнародны склад журы:

Віргінія Сурвілайтэ (Літва) – прафесар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, заслужаная артыстка Літоўскай ССР;

Кірыл Кядук (Беларусь-Швейцарыя) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, канцэртуючы піяніст;

Ігнацы Залеўскі (Польшча) – кампазітар, дырыжор, дацэнт Музычнага універсітэта імя Ф. Шапэна.

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе. У намінацыі «Арган» паспяхова выступілі навучэнцы настаўніка Святланы Аляксандраўны Разько:

Павел Прымакоў (4 клас) – Лаўрэат II ступені;

Андрэй Баркун (4 клас) – Лаўрэат III ступені;

Ганна Козак (7 клас) – Лаўрэат III ступені.

Удзельнікі арганнай намінацыі з членамі журы

Далей конкурсныя праслухоўванні працягнуліся ў намінацыі «Фартэпіяна», у якой былі адзначаны навучэнцы выкладчыкаў Алены Юр’еўны Логінавай і Алены Анатольеўны Дземідзенка:

Ганна Томіна (5 клас) – Лаўрэат III ступені, ўладальнік спецыяльнага прыза за лепшае выкананне твора Ф. Шапэна;

Паліна Новікава (6 клас) – Дыпламант, уладальнік спецыяльнага прыза за лепшае выкананне твора С. Манюшкі;

Лаўрэаты конкурсу былі заахвочаны грашовымі прэміямі і памятнымі падарункамі.

Віншуем лаўрэатаў конкурсу і іх выкладчыкаў і зычым ім новых творчых перамог!