Віншуем Аляксея Смірнова (фагот) – Лаўрэата III Міжнароднага конкурсу «Double reed» (Падвойная тросць)!


Міжнародны конкурс «Double reed» прайшоў 6 красавіка 2019 г. у горадзе Рыга (Латвія) у канцэртнай зале Ave Sol. Спаборніцтва праводзілася ў дзвюх узроставых намінацыях: Група «А» – да 14 гадоў уключна, група «B» – 15-20 гадоў.

Аляксей Смірноў (настаўнік Уладзімір Рыгоравіч Карканіца, канцэртмайстар Ганна Сяргееўна Лузанава) паспяхова выступіў ва ўзроставай катэгорыі «А». Вынік – Дыплом I ступені!

Варта адзначыць, што для Аляксея гэта не першы выступ на дадзеным конкурсе. У мінулым годзе ён прывёз Дыплом трэцяй ступені, так што можна з упэўненасцю казаць аб творчым росце юнага музыканта!

Віншуем нашага вучня і яго настаўніка з выдатным вынікам! Наперад да новых творчых вяршыняў!