Віншуем Лаўрэатаў I Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу выканаўцаў на беларускіх цымбалах імя Т.П. Сергіенка!


Музычнае спаборніцтва праходзіла з 24 па 29 сакавіка 2019 года на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя. М.І. Глінкі і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №19 г. Мінска. Варта адзначыць, што гэта першы падобны конкурс сярод цымбалістаў. Ён носіць імя таленавітага музыканта і выдатнага беларускага педагога Таццяны Пятроўны Сергіенка. Канкурсанты выконвалі п’есы ў яе аранжыроўцы або перакладанні, а таксама творы розных стыляў, эпох і жанраў. Для ўдзельнікаў былі вызначаны ўзроставыя групы ў намінацыях «Сола» і «Ансамблевае выкананне».

Навучэнцы нашай школы выступілі ў дзвюх намінацыях, паказаўшы годны ўзровень падрыхтоўкі і выканання:

Лаўрэат II ступені ў намінацыі «Ансамблевае выкананне» – ансамбль «Медуніца» (настаўнік Вольга Ізавокаўна Скобеюс, канцэртмайстар Ала Міхайлаўна Нямцова).

Дыплом II ступені ў намінацыі «Сола» – Вікторыя Драздоўская (настаўнік Вольга Ізавокаўна Скобеюс, канцэртмайстар Ала Міхайлаўна Нямцова).

Мы віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з выдатнымі вынікамі! Зычым творчага натхнення і новых перамог у конкурсах!