Віншуем Лаўрэатаў і Дыпламантаў III Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі»!


24 – 26 сакавіка 2019 года на базе Дзіцячай школы мастацтваў г. Клецка прайшоў III Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі». Ён праходзіць штогод у Клецку на працягу ўжо 10 гадоў, збіраючы юных музыкантаў з усіх абласцей Беларусі і бліжняга замежжа. Напачатку свайго існавання конкурс меў статус адкрытага, а 3 апошнія гады праводзіцца як Рэспубліканскі.

У гэтым годзе фестываль сабраў удзельнікаў з 4-х краін – Беларусі, Латвіі, Расіі, Украіны. Яго мэтамі з’яўляюцца выяўленне і падтрымка таленавітых юных музыкантаў, павышэнне ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства, папулярызацыя сусветнай і беларускай музыкі, выхаванне традыцый дзіцячага ансамблевага музыцыравання.

Конкурс праходзіў у двух намінацыях – «фартэпіяна сола» і «фартэпіянны ансамбль» у некалькіх узроставых катэгорыях. Ацэньвала выступы юных піяністаў журы ў наступным складзе:

Ірына Аношка – дэкан фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»;

Сяргей Мікулік – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»;

Алена Віткоўская (Вінэль) – выкладчык спецыяльнага цыклу Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, арт-дырэктар Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі».

Вучні ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай» прынялі ўдзел у гэтым музычным спаборніцтвы і па выніках конкурснага праслухоўвання атрымалі наступныя ўзнагароды:

Дыпломы: Ульяна Моніч (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава),

                   Паліна Новікава (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава),

                   Аліна Раткевіч (настаўнік Наталля Іванаўна Чарнавокая).

Лаўрэат II ступеніУладзімір Галета (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава).

Зычым нашым юным пераможцам творчага натхнення, станоўчых эмоцый і любві да музыкі!