Віншуем Вікторыю Драздоўскую і Чэслава Талстога – Лаўрэатаў VI Рэспубліканскага фестивалю- конкурсу выканаўцаў на цымбалах «Перазвоны»!


Музычнае спаборніцтва праводзілася 22-23 сакавіка 2019 года ў «Гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка» сярод навучэнцаў дзіцячых музычных школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, гімназій, ліцэяў, навучальных комплексаў гімназія-каледж. Былі прадугледжаны тры ўзроставыя групы ў намінацыі «Сола» і дзве ў намінацыі «Малыя ансамблі».

Навучэнцы нашай школы дабіліся высокіх вынікаў на конкурсе, стаўшы лаўрэатамі ў дзвюх узроставых катэгорыях:

Дыплом Лаўрэата II ступені (намінацыя «Сола», старэйшая ўзроставая група) – Вікторыя Драздоўская (настаўнік Вольга Изавокаўна Скобеюс, канцэртмайстар Ала Міхайлаўна Нямцова);

Дыплом Лаўрэата III ступені (намінацыя «Сола», малодшая ўзроставая група) – Чэслаў Талсты (настаўнік Віктар Міхайлавіч Лыскавец, канцэртмайстар Вольга Уладзіміраўна Пермякова).

Віншуем нашых лаўрэатаў, іх настаўнікаў з выдатнымі вынікамі! Зычым новых поспехаў у творчасці і перамог!