Віншуем Піліпа Карповіча і Аляксандра Князя – лаўрэатаў V Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу камерных ансамбляў «Струны Арфея»!


З 12 па 16 лютага на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі адбыўся V Мінскі гарадскі адкрыты конкурс камерных ансамбляў «Струны Арфея». У гэтым годзе сваё майстэрства іграць у ансамблі паказвалі 150 удзельнікаў, аб’яднаных у 63 ансамблі (струнныя смычковыя з фартэпіяна, драўляныя духавыя з фартэпіяна, змешаныя ансамблі). Конкурс праводзіўся ў чатырох намінацыях: дуэт, трыа, квартэт, квінтэт, а таксама ў дзьвюх катэгорыях – “дзеці” і “прафесіянал”. У музычным спаборніцтве ўзялі ўдзел вучні дзіцячых школ мастацтваў з Мінска, Гомеля, Бабруйска, Лагойска, Фаніпаля і Заслаўя. Старшыня журы – прафесар, кампазітар, загадчык кафедрай кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Галіна Канстанцінаўна Гарэлава.

Ансамбль нашай школы ў складзе Піліпа Карповіча/віяланчэль (настаўнік Надзея Пятроўна Цэхановіч) і Аляксандра Князя/фартэпіяна (настаўнік Таццяна Аляксееўна Камай) прынялі ўдзел у конкурсе і сталі Лаўрэатамі II ступені!

Віншуем Піліпа, Аляксандра і іх настаўнікаў з перамогай! Зычым удалых выступаў у ансамблі, трывалай падтрымцы адно аднаго і педагогаў і новых дасягненняў у свеце камернага музіцыравання!