Канцэрт дамрыста Сяргея Фёдарава (Масква)


27 і 28 студзеня 2019 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І. Глінкі з вялікім поспехам і выклікаўшы нямалую цікавасць у публікі прайшлі майстар-класы і канцэрт выбітнага музыканта, кампазітара, аранжыроўшчыка, аўтара вялікай колькасці музычных зборнікаў для домры і іншых інструментаў Сяргея Фёдарава (Масква). Арганізавала гэты яскравы праект наш настаўнік па домры і мандаліне Вольга Фёдараўна Калядка. У канцэрце прынялі ўдзел трыа домр «Сфарцанда» (Масква), а таксама аркестр рускіх народных інструментаў МДМК, з якім Сяргей Фёдараў граў сола на домры бас і грэцкім бузукі.

Сумесны руска-беларускі праект меў велізарны поспех і шырокую аўдыторыю. На майстар-класах і канцэрце прысутнічалі слухачы з Мінску і многіх абласцей Беларусі. Ва ўсіх жадаючых была ўнікальная магчымасць набыць зборнікі з аўтарскім рэпертуарам і перакладаннямі класікі і народнай музыкі для дзяцей і юнацтва. Сяргей Фёдараў напісаў польку на беларускія матывы, выканаў яе ў канцэрце разам з трыа і назваў гэтую п’есу «Полька Калядка», прысвяціўшы Вользе Фёдараўне Калядка, галоўнаму натхняльніку гэтага праекту! Ужо ёсць новыя цікавыя ідэі для працягу творчых зносін і арганізацыі фестывалю «Музыка без межаў» у адноўленай утульнай зале нашай школы!