Віншуем Чжана Сяо Тая (фартэпіяна)!


З 14 па 16 снежня 2018 года ў адноўленым Мінскім гарадскім палацы культуры прайшоў V Юбілейны рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”. Арганізатарамі мерапрыемства сталі грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, музычны адукацыйны цэнтр “Эстрадная школа талентаў”. Конкурс праходзіў у 13 намінацыях, сярод якіх вакал, харэаграфія, мастацкае чытанне, тэатральнае мастацтва, інструментальнае выканальніцтва, мастацкая творчасць.

Асноўнымі мэтамі конкурсу сталі падтрымка і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці ў Беларусі, выяўленне таленавітых выканаўцаў, станаўленне творчых сувязей паміж удзельнікамі, аб’яднанне ў адным конкурсе выканаўцаў разнастайных жанраў.

Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, якое складалася з педагогаў спецыялізаваных навучальных устаноў, вядомых артыстаў, заслужаных дзеячаў культуры, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кампазітараў і аранжыроўшчыкаў, кіраўнікоў творчых калектываў.

Навучэнец нашай школы Чжан Сяо Тай (настаўнік Наталля Іванаўна Чарнавокая) выступіў у намінацыі “Фартэпіяна” Сола 8 гадоў і быў адзначаны Дыпломам III ступені!

Віншуем Сяо і зычым цярплівасці, далейшых перамог і творчых поспехаў!!!