Віншуем Талі Шафар!


З 3 па 9 снежня 2018 г. у горадзе Ашдод (Ізраіль) адбыўся XIX міжнародны конкурс «Piano Forever Competition 2018». Ганаровы прэзідэнт конкурсу – сусветна вядомы расійска-брытана-ізраільскі піяніст Яўгеній Кісін.

Талі Шафар (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава) выступала ў вельмі шматлікай групе з 46 чалавек і атрымала перамогу, стаўшы Лаўрэатам I ступені! Яна прадставіла разнастайную па стылях і жанрах праграму з твораў такіх кампазітараў, як Л.Бетховен, С.Рахманінаў, С.Барткевіч, А.Хінасцера.

Мы віншуем Талі і Алену Юр’еўну з выдатнай перамогай! Поспехаў і новых творчых дасягненняў!