Віншуем Л.В.Макееву з перамогай у III Міжнародным конкурсе тэарэтычных работ “Чароўны свет мастацтва” (Масква, РФ)!!!


35 гадоў аддала працы ў нашай школе Любоў Віктараўна Макеева ў якасці выкладчыка музычна-тэарэтычных дысцыплін. Зараз яна актыўна працягвае сваю творчую дзейнасць напісаннем метадычных дапаможнікаў і вакальных зборнікаў. Некаторыя з іх (“Галантны час у вакальнай музыцы XVIII стагоддзя. Германія, Аўстрыя”, “Выхаванне музычнага ўспрымання на ўроках сальфеджыа ў дзіцячых школах мастацтваў”) былі ўдзельнікамі III Міжнароднага конкурсу тэарэтычных работ у рамках міжнароднага праекту “Чароўны свет мастацтва” Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных і атрымалі высокую адзнаку ў катэгорыі “выкладчыкі ДМШМ Расіі і Беларусі”.

Конкурс адбыўся ў лістападзе 2018 года пры падтрымцы Дэпартамента адукацыі горада Масквы, Інстытута развіцця адукацыі ў сферы культуры і мастацтваў “Арфей” і праходзіў у 4-х узроставых групах: вучні школ; студэнты СНУ, ВНУ; аспіранты; выкладчыкі.

Па выніках конкурсу ў намінацыі “вучэбны дапаможнік” дыпломаў лаўрэатаў былі ўдастоены аўтары чатырох работ, падрыхтаваных у выдавецтве “Кампазітар • Санкт-Пецярбург”. У іх складзе – зборнік мініяцюр для голаса з фартэпіяна “Галантны час у вакальнай музыцы XVIII стагоддзя. Германія, Аўстрыя” Л.В. Макеевай, які быў ўдастоены Дыплома Лаўрэата I ступені!

Віншуем Любоў Віктараўну з гэтай яскравай перамогай!!! Спадзяемся на далейшае творчае супрацоўніцтва і зычым плённай працы яшчэ на доўгія гады!!!