Віншуем Талі Шафар і Марціна Трусілу (фартэпіяна)!


Міжнародны конкурс імя Моцарта для маладых піяністаў да 11 гадоў «AMADEUS» быў заснаваны ў гонар выступлення 30 снежня 1767 года ў зале брнянскай Рэдуты геніяльнага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта, якому на момант выступлення споўнілася 11 гадоў.

У гэтым годзе прадстаўляць нашу школу паехалі вучні Алены Юр’еўны Логінавай – Талі Шафар і Марцін Трусіла.

Музычнае спаборніцтва праходзіла з 1 па 3 лістапада ў горадзе Брно (Чэхія). Па ўмовах конкурсу рэпертуар удзельнікаў павінен складацца, як мінімум, з аднаго твору В.А. Моцарта і іншых аўтараў, сучаснікаў кампазітара. Пераможцаў вызначала журы, якое складалася з пяці чалавек – значных чэшскіх і замежных педагогаў і выканаўцаў: Давід Марэчак (Чэхія), Юанна Доманьска (Польшча), Марка Фацічэнці (Іспанія), Ян Жыраскі (Чэхія), Крысціана Пяраі (Аўстрыя).

Удзельнікаў конкурсу падзялілі на шэсць катэгорый у адпаведнасці з узростам. Талі выступала ў апошняй, выканаўшы два творы:

  1. В.А. Моцарт Саната F-dur KV 332: 1 ч. – Allegro
  2. Л. ван Бетховен – Багатэль C-dur op. 33

Выступленне Талі было высока ацэнена членамі журы. Вынік – Лаўрэат III ступені!

Юны Марцін (6 гадоў!) выступаў у самай малодшай узроставай групе і быў удастоены Дыплома!

Мы віншуем юных канкурсантаў і іх настаўніка Алену Юр’еўну! Зычым новых цікавых выступленняў, паездак і, вядома ж, перамог!