Віншуем Ксенію Філіпенка (мандаліна)!


З 8 па 12 лістапада ў Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся міжнародны культурны фестываль «ByFest». Арганізатары і сузаснавальнікі конкурсу – ДУ “Мінскканцэрт”, ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, культурна-спартыўны цэнтр УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”, беларускае радыё, канал “Культура”. Сваё майстэрства юныя таленты змаглі прадэманстраваць у самых разнастайных намінацыях: інструментальная музыка, вакал, харэаграфія, тэатральная творчасць, мастацкае слова.

Вучаніца нашай школы Ксенія Філіпенка (настаўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) выступіла ў намінацыі «інструментальная музыка (сола, мандаліна)» і стала Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Ксюшу і яе настаўніцу Вольгу Фёдараўну з выдатнай перамогай! Зычым новых поспехаў і дасягненняў на творчым шляху!