Віншуем лаўрэатаў III Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Залатыя рытмы восені»!


Міжнароднае творчае спаборніцтва прайшло 4 лістапада на сцэне Дома Масквы ў г. Мінску. У гэтым годзе ад нашай школы былі прадстаўлены адразу некалькі юных вакалістаў (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская). Іх выступленні былі высока адзначаны журы і прынеслі пераможныя дасягненні:

Лізавета Бяганская – Лаўрэат I ступені (эстрадны вакал сола, 9 – 10 гадоў)

Кірыл Калодка – Лаўрэат II ступені (эстрадны вакал сола, 9 – 10 гадоў)

Феліцыя Ліндэрава – Лаўрэат II ступені (эстрадны вакал сола, 5 – 6 гадоў)

Лізавета Галанава – Лаўрэат II ступені (эстрадны вакал сола, 9 – 10 гадоў)

Яраслава Філімонава – Дыплом I ступені (эстрадны вакал сола, 9 – 10 гадоў)

Віншуем Ірыну Аляксандраўну і яе вучняў з выдатнымі вынікамі! Зычым новых творчых поспехаў!