Віншуем Уцюпіну Сафію (эстрадны вакал)!


14, 20 і 21 кастрычніка ў Палацы культуры чыгуначнікаў г. Мінска прайшоў III Міжнародны конкурс мастацтваў «Крыштальны васілёк/Crystal cornflower 2018». Удзельнікі спаборнічалі ў разнастайных намінацыях: “Інструментальнае выканальніцтва” (сола, ансамблі, аркестры), “Вакал” (эстрадны, народны, джазавы, акадэмічны; ансамбль, хор); “Харэаграфія”; “Тэатральнае мастацтва і мастацкае чытанне”.

Нашу школу прадстаўляла Уцюпіна Сафія, яна выступіла ў намінацыі эстрадны вакал (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская). Па выніках конкурсу Сафія заслужыла годную адзнаку, стаўшы Лаўрэатам III ступені!

Віншуем Сафію і Ірыну Аляксандраўну! Чакаем новых творчых перамог!